атакоўваць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і атакаваць. [Кіян:] — Гадзіны дзве фашысты атакоўвалі смалярню. Яны і перабежкі рабілі, і падпаўзалі, і нехта з іх нават па-руску крычаў: здавайцеся, іначай загінеце. Лынькоў.