баба1, -ы, ж.
1. Матчына або бацькава маці.
Хто бабе не ўнук? Прыказка.
2. Старая жанчына наогул.
Пачулі дзед з бабаю грукат, выбеглі ў сенцы. Якімовіч.
3. Разм. Замужняя жанчына.
Шнуруюць бабы і дзяўчаты І кантралююць мох узняты. Колас.
// Разм. Жанчына наогул.
[Цёця Каця:] Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Крапіва. Тэкля любіла хадзіць па суседзях — вельмі гутарлівая баба была. Бядуля.
// Разм. Жонка. Мікітава баба, падсухая, белабрысая Стэпка з хітрымі, як у Сцяпана, вачыма сядзела ў перадку. Брыль.
4. Разм. уст. Тое, што і бабка1 (у 3 знач.). За бабу была Аўдоцця, а за куму Настулька. Крапіва.
5. перан. Разм. іран. Пра цікаўнага, балбатлівага або з нерашучым характарам мужчыну. Тут на платформу ўзляцела Дзяўчына: — Бачылі? Баба ты, а не мужчына! Смагаровіч.
Каменная баба — старажытны статуй з каменю. Снегавая баба — злепленая з снегу чалавечая фігура.
Агонь-баба — энергічная жанчына. Баба-яга — а) у казках славянскіх народаў — злая вядзьмарка; б) пра злую, старую жанчыну. Базарная баба — сварлівая, грубая жанчына. Бой-баба — мажная, з шумлівым характарам жанчына. Хват-баба — увішная, заўзятая ў працы жанчына.

Паведаміць пра недакладнасьць