бабахнуць, -ну, -неш, -не; зак. аднакр. Разм.
1. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець. Саханчук адбегся пад насып, залёг, і адразу ж гулка бабахнуў яго кавалерыйскі карабін. Асіпенка. У сто гармат бабахне гром. Лужанін.
/ у безас. ужыв. Разведчык дымам апісаў вялізную чорную дугу. Па ім зноў ударылі знішчальнікі, і ў паветры гулка бабахнула. Алешка.
2. Утварыць моцны гук ударам, стукнуць. Страшыдла знікла, а потым хвастом як бабахне па вадзе. Юрэвіч. Недзе ў сенцах глуха бабахнулі дзверы, і ўсё сціхла. Асіпенка. Зрываючыся з прывязі галля, Бабахне бэра, як скарбонка лета. І сутыкнуцца груша і Зямля — Малая і вялікая планеты. Макаль.
3. Рашуча, нечакана сказаць што-н. Алена.. пералічыла, колькі вось такіх прапаноў марынуецца на заводзе, і нарэшце бабахнула: — Я думаю, мы можам арганізаваць грамадскае канструктарскае бюро. Б.Стральцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць