1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар.
// Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.
2. у знач. наз. бабовыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.
Паведаміць пра недакладнасьць