бабух, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух. Ракітны.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. “бабухнуць”, “бабухнуцца”.

Паведаміць пра недакладнасьць