багажнік, -а, м. Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч. Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Сабаленка.