багацець, -ею, -ееш, -ее; незак. Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка. Чорны. Цяжка было жыць пасля вайны. Але год за годам, калгас багацеў, больш важкім рабіўся працадзень. Гроднеў.
// Абзаводзіцца чым-н., разжывацца на што-н. Краіна пасля вайны багацела на самую дасканалую тэхніку. Паслядовіч.
// Станавіцца паўнейшым, павялічвацца. Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас.
// Набываць якасна новыя рысы. Багацець духоўна.
// Развівацца, удасканальвацца. Багацее мова, узнімаецца яе культура.

Паведаміць пра недакладнасьць