бадай. Разм.
1. часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў!Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне: — А бадай вас, бабы, вогнік! Бажко.
/ у безас. ужыв. [Крукаў:] —Выходжу на двор — бацюхны мае: тая ж каўзота! А бадай ты згарэла! Васілёнак.
/ у спалучэнні з узмацняльнай часціцай “жа”. Стаіць човен вады повен, Бадай жа ён да пахіснуўся... З нар.
2. пабочн. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н. Няма, бадай, па багаццю ўбораў прыгажэй пары года, чым восень. Ігнаценка. Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка “Якое жыццё — такія песні”, як у сяле Азершчына. Мяжэвіч.
3. прысл. Амаль. Такія корчмы-станцыі Мінскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кіламетраў. Бядуля. На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка.
Бадай ці не...— падобна на тое, што. Бадай што — а) (пабочн.) магчыма што, відаць што. [Радзевіч:]—Бадай што, я згодзен з вамі. Дуброўскі; б) амаль, амаль што. Дзень бадай што ўжо канчаўся. Чорны. Так прайшоў .. [Віктар] бадай што паўдарогі. Зарэцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць