бадзёрасць, -і, ж. Уласцівасць бадзёрага, жвавасць, энергічнасць. Я адчуваю, колькі радаснай сілы, бадзёрасці і ўпэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых узгорках. В.Вольскі. Гэта ўласнае супакойванне кожны раз надавала Міхалу бадзёрасці, нібы сілы ўлівала ў яго. Васілевіч.