база, -ы, ж.
1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі.
2. Аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца што-н. Эканамічная база. Тэарэтычная база.Трэба будзе вырашыць грандыёзныя задачы стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Машэраў.
// Сукупнасць пэўных матэрыяльна-тэхнічных умоў, неабходных для існавання або развіцця чаго-н. Сыравінная, кармавая, эксперыментальная, паліграфічная база.
3. Апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, маюцца спецыяльныя збудаванні і ўстаноўкі для абслугоўвання чаго-н. Ваенна-марская база. Турысцкая база.
// Склад тавараў, матэрыялаў. База райспажыўсаюза. Кніжная база.
Артыкуляцыйная база — уклад і сістэма рухаў моўных органаў, уласцівыя чалавеку, які гаворыць на якой-небудзь мове.
[Ад грэч. basis — аснова, фундамент.]

Паведаміць пра недакладнасьць