базар, -у, м.
1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана.
// Вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы. Кніжны базар. Навагодні базар.
// Людзі, што знаходзяцца на базары. Базар ужо раз'язджаўся. Збегся ўвесь базар.
2. Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымі прыстасаваннямі і будынкамі для гандлю. Маўчаць спусцела голыя базары. Сіпакоў.
3. перан. Разм. Бязладная гаворка, крык, тлум. — Дык рабіць жа што будзем? Чаго ж гэта мы базар адкрылі тут? Галавач.
Птушыны базар — месцы на берагах мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.
[Перс. basēr.]

Паведаміць пра недакладнасьць