бакавіна, -ы, ж.
1. Бакавая частка чаго-н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М.Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.
3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць