бакалаўр, -а, м.
1. Даўней у заходнееўрапейскіх і рускіх універсітэтах (цяпер у Англіі) — першая вучоная ступень. У 1506 годзе Ф.Скарына атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі.Просты салдат, які .. ў перапынках роздуму пілікаў на губным гармоніку, быў вучоным чалавекам. Пасля ён гаварыў, што рыхтаваўся на бакалаўра мастацкіх навук. Ракітны.
2. У сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах — асоба, якая скончыла сярэднюю школу.
[Лац. baccalaureus.]

Паведаміць пра недакладнасьць