балазе, злучн. далуч. Разм. Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі; па значэнню адпавядае словазлучэнням “тым больш што”, “добра што”, “добра якраз”, “добра, што хоць”. Электрыфікатар пайшоў да санітара, балазе жыў ён блізка — праз дзверы. Колас. Пан Зяленскі бубніць паціху пра коней, ды пра белых авечак, балазе здаецца яму, што я сплю. Лынькоў. [Жанчына:] — Уцякайце адсюль. Хавайцеся, балазе туман! Корзун.