1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М.Стральцоў.
2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.
3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.
Паведаміць пра недакладнасьць