баламуціць, -мучу, -муціш, -муціць; незак., каго-што. Разм.
1. Сеяць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.— Ты [Якім] зноў усіх баламуціш! — ускіпеў з яшчэ большай ярасцю Рыгорка. Дуброўскі. [Сцяпан:] — Я дык што? Я — нічога. Хведар усё. Ён людзей баламуціць. Асіпенка.
// Бударажыць, хваляваць. Загараліся і беглі па жылках маладыя іскры. Будзілі, баламуцілі, падбівалі стары імпэт. Баранавых.
2. Зачароўваць, спакушаць. Чорт бы вас пабраў, дзяўчаты: баламуціце вы нашага брата і годзе! Колас.
Баламуціць светам — выклікаць якімі-н. несправядлівымі дзеяннямі непакой, нездавальненне.

Паведаміць пра недакладнасьць