баланс1, -у, м.
1. Раўнавага, ураўнаважванне. Гранічнае пачуццё балансу, выдатная спартыўная форма.. забяспечылі.. [эквілібрысту] дакладнае, нават прыгожае выкананне найскладанейшага трука з вострымі кінжаламі. “Беларусь”.
3. Параўнальны падрахунак прыходу і расходу пры завяршэнні разлікаў, а таксама ведамасць з такім падрахункам. Гадавы баланс. Квартальны баланс. Зводны баланс.
3. Колькаснае выражэнне суадносін паміж бакамі якой-н. дзейнасці, якія павінны ўраўнаважваць адзін аднаго. Гандлёвы баланс. Баланс народнай гаспадаркі.
// Суадносіны паміж узаемазвязанымі часткамі чаго-н. Кармавы баланс. Паліўны баланс. Баланс падземных грунтовых вод.
Актыўны баланс — падрахунак, у якім прыход большы за расход. Пасіўны баланс — падрахунак, у якім расход большы за прыход.
[Фр. balance.]

Паведаміць пра недакладнасьць