балансаваць, -сую, -суеш, -суе; незак.
1. Захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. [Вано] стаяў на адной назе, .. у правай руцэ трымаў маленькія восці, левай злёгку балансаваў у паветры. Самуйлёнак.
// перан. Прыстасоўвацца. Больш за чатыры месяцы балансаваў Заслонаў між падазронасцю ворагаў і незразумелым здзіўленнем тых, што лічылі яго за свайго. “Беларусь”.
2. Спец. Падводзіць баланс1 (у 2 знач.).
3. што. Спец. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. Балансаваць састаўныя элементы ў кармавым рацыёне.
4. што. Спец. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын, механізмаў. Балансаваць дэталі.

Паведаміць пра недакладнасьць