балачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Пустая, непатрэбная размова. [Начальнік дэпо:] — Вы б, Савелій Лявонавіч, чым пустымі балачкамі займацца, узялі б хоць інструкцыю аб вугальных кранах ды вывучылі б яе добра. Лынькоў. Праўда, з тых.. [Мікодымавых] балачак сёй-той смяяўся. Сабаленка.