балбатлівы, -ая, -ае. Разм. Празмерна гаваркі. Рокаш нібы і не слухаў, што апавядаў балбатлівы чыгуначнік. Паслядовіч. // Які не можа захоўваць тайну. Алёша ніяк пасля не мог зразумець, як у яго, чалавека не балбатлівага, вырвалася гэта. Шамякін.