1. Той, хто занадта многа гаворыць. — От балбатун! — адказвае маці. — Памаўчы хоць хвілінку. Гарбук.
// Чалавек, які толькі абяцае, а нічога не робіць; пустаслоў. Ды і сам Барыс выглядаў бы салідна, а не звычайным балбатуном, што абяцае на сотню, а не робіць і на грош. Курто.
2. Выдумшчык, пляткар. Сход ведае .. [солтыса] як аблупленага, і не верыць яму ні на грош, таму дружным выбухам кпінаў прымушае змоўкнуць балбатуна. У.Калеснік.
Паведаміць пра недакладнасьць