балет, -а, Меце, м.
1. Від тэатральнага мастацтва, у якім драматургічная задума раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах. Рускі балет.
2. Спектакль на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі.
// Музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля. Новы свой твор — балет “Князь-возера”.. В.А.Залатароў прысвяціў слаўнаму 30-годдзю Беларускай ССР. “Беларусь”.
3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. Артысты балета.
Балет на лёдзе — від харэаграфічнага мастацтва, у якім танцы выконваюцца на каньках.
[Фр. ballet.]

Паведаміць пра недакладнасьць