балотазнаўства, -а, н. Навука пра балоты і іх спецыфічныя ландшафты, пра іх развіццё і гаспадарчае выкарыстанне; галіна геаграфіі. [Прафесар:] — Раней тут былі азёры. З цягам часу яны пазарасталі, ператварыліся ў балоты.. Гэтая распаўсюджаная з'ява вам вядома з курса балотазнаўства. Дуброўскі.