балотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Балотная твань. Балотныя глебы.
// Прызначаны для работы на балоце. Балотны плуг. Балотныя боты.
// Які расце, жыве на балоце. Балотная трава. Балотная птушка.Над грэбляй пранеслася шыракакрылая балотная сава. Самуйлёнак.
Балотная ліхаманка гл. ліхаманка. Балотны бабёр гл. бабёр. Балотны газ гл. газ1.

Паведаміць пра недакладнасьць