баляса, -ы, ж.
1. Точаны фігурны слупок у агароджы тэрас, балконаў і інш., які служыць для апоры поручняў і ўпрыгожання.
2. толькі мн. (балясы, -аў). Агароджа з такіх слупкоў. Гэта быў светлы і таксама прасторны пакой, разгароджаны балясамі, за якімі стаяў доўгі стол, абіты цыратаю. Колас. Якуб Сегень павіс тварам цераз трыбунныя балясы над натоўпам, каб прывітаць усіх ад імя пнівадзіцкіх калгаснікаў. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць