бандэроль, -і, ж.
1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках.
// Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:] — А вам, Міхаіл Дзям'янавіч, сёння тры тэлеграмы, дзве заказныя бандэролі і пісем штук пяць. Даніленка.
2. Папяровая наклейка на тавары, якая сведчыць аб тым, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.
[Фр. banderole.]

Паведаміць пра недакладнасьць