барабаншчык, -а, м.
1. Салдат або піянер. які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане.
2. Працаўнік, які падае снапы ў барабан малатарні. Маша.. падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.
Адстаўной казы барабаншчык (іран.) — чалавек, які не заслугоўвае ніякай увагі, з якім ніхто не лічыцца.

Паведаміць пра недакладнасьць