баравы, -ая, -ое. Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая. Багдановіч. Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога. Сабаленка.
// Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш баравая. Гілевіч. Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае. А.Александровіч.
// Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы. Ляпёшкін.
І не шум баравы гл. шум.

Паведаміць пра недакладнасьць