барадач, -а, м.
1. Разм. Чалавек з барадой (у 2 знач.). У некаторых толькі ледзь- ледзь высядалі вусікі. Затое ж трапіўся і адзін барадач. Колас.
2. Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з пучком пер'я пад дзюбай.
// Пра жывёлін і птушак з бародамі. Барадач-казёл смакуе галінкі маладых дрэўцаў. Сачанка. У прыціхлым асінніку паназіраў за барадачом-глушцом, што карміўся мядзяным лісцем. Ігнаценка.
3. Паўднёвая шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая з'яўляецца добрым кормам для жывёлы і выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў.

Паведаміць пра недакладнасьць