1. Доўгі паглыблены прарэз на паверхні глебы. зроблены плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы, і слалася, гарнулася да свежага загона. Капыловіч.
// Выараны плугам рад бульбы. Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, Андрэй выпраг з плуга каня і закурыў. Чарнышэвіч.
2. Падоўжанае паглыбленне на чым-н.; маршчына, складка. У.. [Намысніка] ўжо на шчоках прарэзаліся ад носа да падбародка глыбокія барозны. Грамовіч. Вада ледзь прыкрывае пясок водмелі, пакідаючы на ім лёгкія барозны. В.Вольскі.
3. перан. Пачынанне ў якой-н. галіне. Пракласці першую баразну.
// Лінія размежавання паміж чым-н.
Паведаміць пра недакладнасьць