баран1, -а, м.
1. Самец авечкі.
2. Дзікая млекакормячая траваедная жывёліна сямейства пустарогіх з густой кучаравай шэрсцю, якая водзіцца ў высакагорнай мясцовасці. Горны баран. Снежны баран.
3. Тое, што і бакас. Баран увесь час крычыць над лугамі, лётаючы недзе вельмі высока. Лупсякоў.
4. Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Другі баран — ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя. Крапіва.
Уперціся як баран гл. уперціся. Як баран на новыя вароты (глядзець) — глядзець на што-н. разгублена, тупа, нічога не разумеючы. Як баран у аптэцы (іран.) —пра чалавека, які нічога не разумее. Як баран у біблію (глядзець) — глядзець, нічога не разумеючы.

Паведаміць пра недакладнасьць