барана, -ы; мн. бароны; -рон; ж. Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Заблішчалі ў праменях сонца дыскавыя бароны і пайшлі рэзаць гэтыя доўгія палоскі. Сташэўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць