бараніцца, -ранюся, -ронішся, -роніцца; незак. Абараняцца, адбіваючы напад праціўніка, ворага. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца. Крапіва. Мы паспрабавалі бараніцца гранатамі, але і гранат хапіла на некалькі мінут. Няхай.
// Разм. Засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н. Ад чалавека лягчэй бараніцца, калі той нападае адкрыта, а не б'е ў спіну, знянацку. Шамякін. Ляныя валы паціху ідуць уперадзе сахі, бароняцца хвастамі ад аваднёў і мух, махаюць галовамі, аж ярмо рыпіць. Галавач.

Паведаміць пра недакладнасьць