1. каго-што. Пільна ахоўваць ад нападу ворагаў. Няхай на Волзе ці Кубані Салдацкія міналі дні, І там я у любым змаганні Свой край бацькоўскі бараніў. Астрэйка. Не страшна смерць Свабоду хто бароніць, Будуе хто Нязнаны новы свет. Чарот.
// Засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага. Ватоўка, бы якое рэшата, не бароніць ад сібернага ветру. Мыслівец.
2. што. Адстойваць што-н. Міколку часта даводзіцца спрачацца і заўзята бараніць свае думкі, даводзіць іх правільнасць. Шынклер.
◊ Барані божа гл. бог. Няхай бог бароніць гл. бог.
Паведаміць пра недакладнасьць