барахло, -а, н., зб.
1. Разм. Разнастайныя старыя рэчы, дамашні скарб. [Макар:] — Нас толькі што абмундзіравалі. Мы ішлі строем да казармы, дык я от папрасіўся аднесці дадому барахло сваё. Сабаленка.
// Непрыгодныя рэчы, старызна, хлам.
// Пра што-н. дробязнае, нязначнае. [Клім:]—Аглоблі робім, драбінкі для калёс, барахло рознае, як кажуць... Галавач.
2. перан. Пра што-н. дрэннае, паганае. Сляпыя акенцы, пабітае шкло — Не хаты, а так — барахло. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць