барахолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — “барахолка”. Грамовіч.