барвовы, -ая, -ае. Густа-чырвоны, пурпуровы. Недзе недалёка неба асвяцілася барвовым зарывам. Грахоўскі. Петражыцкі ўвесь, з ног да галавы, стаў барвовы, як ад агню. Пташнікаў.