бардзюр, -а, м. Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў.
// Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.
[Фр. bordure.]

Паведаміць пра недакладнасьць