баржа, -ы; Р мн. барж; ж. Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай [воднай] сістэме перавозіліся ў баржах і лодках збожжа, соль, крупы. В.Вольскі.
[Фр. barge.]