бартавіна, -ы, ж. Разм.
1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела дарагая капронавая сетка, загрукацелі аб бартавіну важкія грузілы, а следам платва, пузатая і разамлелая, густа аплёўшы сець, пачала паўзці ў лодку. Карамазаў.
2. Адвароты на грудной частцы пінжака, халата і інш. На шырокіх бартавінах халата Фаіны Усцінаўны ляжаў белы каўнерык. Савіцкі.— Валь[с]а для цёткі Акіліны! — крыкнуў увішны шафер з пучком белых кветак на бартавіне сіняга пінжака. Вітка.

Паведаміць пра недакладнасьць