бастыён, -а, м. Даўняе ўмацаванне ў выглядзе пяцівугольніка, якое будавалася па вуглах агароджы крэпасці. Пакланюся бастыёнам Брэсцкай крэпасці суровай, Гераічныя імёны Успомню светлым, шчырым словам. Панчанка.
/ у перан. ужыв. Савецкі Саюз — бастыён міру. □ Даўно на мірным фронце ты і ён, І я таксама на сваім заданні: Штурмую паэтычны бастыён. Смагаровіч.
[Фр. bastion.]