батальён, -а, м. Вайсковае падраздзяленне, якое звычайна складаецца з некалькіх рот і спецыяльных узводаў. Стралковы батальён. Санітарны батальён. Дысцыплінарны батальён. □ Асобны супрацьтанкавы батальён адыходзіў па палявой дарозе. Дудо.
[Фр. bataillon.]