батарэя, -і, ж.
1. Тактычнае падраздзяленне ў артылерыі і ракетных войсках, якое мае ў сваім саставе некалькі гармат або ракетных установак. Зенітная батарэя. Мінамётная батарэя.Як на далоні відны былі ўспышкі на агнявых пазіцыях артылерыйскіх батарэй. Новікаў.
// Умацаванне, якое служыць пазіцыяй для некалькіх гармат або ракетных установак.
2. Аб'яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў, апаратаў у адзіную сістэму для больш эфектыўнага сумеснага дзеяння. Коксавая батарэя. Радыятарная батарэя.
3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі (акумулятараў, гальванічных элементаў і інш.). Атамная, сонечная, анодная батарэя.
4. чаго. Жарт. Шэраг якіх-н. аднародных прадметаў. [Янушка] вабіла да сябе цэлая батарэя бутэлек, што стаялі на вітрыне на самым відным месцы і наводзілі на вясёлыя думкі. Дайліда.
[Фр. batterie.]

Паведаміць пра недакладнасьць