1. Для кожнага чалавека краіна, дзе ён нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з'яўляецца. Працоўныя справы і духоўныя імкненні беларуса — родныя ўсім народам сацыялістычнай бацькаўшчыны. Лужанін. Паволі разыходзіліся салдаты, поўныя дум пра лёс сваёй бацькаўшчыны, сем'яў, пра сваё асабістае жыццё. Гурскі.
2. Родны куток, месца, дзе нарадзіўся і вырас хто-н. — Якая прыгожая Асінаўка! — заўважыла Маша. — Бацькаўшчына твая, а ты не хацеў сюды ехаць. Гроднеў.
// Месца, дзе што-н. значнае адбылося, дало чаму-н. важнаму пачатак. Савецкі Саюз — бацькаўшчына сацыялістычнай рэвалюцыі.
3. Набытак бацькі, спадчынная маёмасць. [Пракоп сыну:] — Растрасе бацькаўшчыну. Хутка [прагуляе], што нажыў бацька за свой век. Баранавых.
Паведаміць пра недакладнасьць