1. Які складаецца з бацькоў. Бацькоўскі камітэт. Бацькоўскі сход.
// Які зыходзіць ад бацькоў. Бацькоўская воля, ласка. Бацькоўскае благаславенне.
// Які належыць бацькам. І што б я быў для чалавецтва, Калі б не гэтая дарога, Якая ў свет шырокі ўецца Адсюль — з бацькоўскага парога. Лойка.
// Які звязаны з бацькамі, бацькоўствам. Дагледзець бацькоўскую старасць.
2. перан. Клапатлівы, дбайны, ласкавы ў адносінах да каго-н. Бацькоўскімі клопатамі акружаюць савецкіх дзяцей наша партыя і ўрад. □ Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі. Бядуля.
Паведаміць пра недакладнасьць