1. Ужываецца, каб звярнуць чыю-н. увагу па што-н. — Бач, якімі волатамі ўзнімаецца новае пакаленне! — усклікнуў мой таварыш, і ў яго голасе чуліся гонар і замілаванне. Гарбук. Бач, газетчыкі разносяць Свежыя газеты. А.Александровіч.
// у знач. выкл. Выкарыстоўваецца пры выражэнні абурэння, незадавальнення чым-н., здзіўлення (звычайна ў спалучэнні з словам “ты”). [Гукан Шыковічу:] “Бач, раскрычаўся! Пісьмы яго прымушалі пісаць!.. Перапрацаваўся!..” Шамякін.— Бач ты яго, Алёшку, як прыбраўся... — шапталіся жанчыны, седзячы на лаўках. Дайліда.
2. у знач. пабочн. Бачыш; як бачыш. Я яго, бач, сам сустрэў.
Паведаміць пра недакладнасьць