бачнасць, -і, ж.
1. Магчымасць бачыць; магчымасць бачыць удалечыню. Вылучаюцца паласатыя пары пагранічных слупоў.. Направа і налева ад кожнай пары, не выходзячы з межаў бачнасці, віднеецца другая, ад другой — трэцяя і г. д. Брыль.
2. Разм. Знешняе падабенства, якое робіць падманлівае ўражанне. Бачнасць высакародства.Жыжка пусціўся на хітрыкі. Ён пачаў з таго,.. як быў утвораны ўвосень гурток па вывучэнню аграноміі — і пайшоў, і пайшоў, абводзячы пытанне вялікім кругам непатрэбшчыны, ствараючы бачнасць нейкай дужа вялікай працы ў гэтым напрамку. Ермаловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць