башмак, -а, м. Спец. Асобы від тормаза ў выглядзе клінападобнай калодкі, якая падкладаецца пад колы вагонаў, каб спыніць іх рух. Там вагоны чакае башмачнік: ён спрытным рухам кладзе на рэйку тармазны башмак, і вагоны спыняюцца. Васілёнак.
// Розныя прыстасаванні ў жняярках, камбайнах, экскаватарах, што ўжываюцца ў якасці апоры.

Паведаміць пра недакладнасьць