1. Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы... Гарэцкі.
// Які выражае боязь, нясмеласць. Жанчына глянула на сына нейкім баязлівым позіркам, пачуўшы ў ягоных словах як бы здзек. Чорны. Казік пазірае на мяне баязлівымі вачамі. Баранавых.
/ у перан. ужыв. Кволыя і баязлівыя тоны мацнеюць, напаўняюцца бадзёрасцю. Бядуля. Я не знаю сам, браточкі, Чаму мне так мілы Буры, плач асенняй ночкі, Спеў яе пастылы, Лесу гоман, гуд нястройны, Шум лазы ў балоце, Баязлівы, неспакойны Шолах у чароце. Колас.
// у знач. наз. баязлівы, -ага, м. Той, хто ўсяго баіцца. Баязліваму і свой цень страшны. Прыказка.
◊ Не з баязлівага дзесятка гл. дзесятак.
Паведаміць пра недакладнасьць