бег, бегу, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1, 2 знач.) і бегчы (у 1, 3—6 знач.).
2. Практыкаванне або спаборніцтва ў беганні. Бег на сто метраў.
Марафонскі бег — спаборніцтва па бегу на дыстанцыю 42 км. 195 м. Спрынтэрскі бег — бег на кароткія дыстанцыі.
Бег на месцы — а) спартыўнае практыкаванне, пры якім бягун, астаючыся на месцы, робіць рухі, уласцівыя бегу; б) (іран.) энергічная на першы погляд, а на самай справе марная, бескарысная дзейнасць. На бягу — не маючы часу спыніцца. Адстрэльвацца на бягу.

Паведаміць пра недакладнасьць